↑ Go to search

Languages Belarusian (be)
Users 1,796
Active users (last month) 198
Active users (last six months) 381
Characters per post (max) 500
Known instances 11,480
First sight Nov 23, 2022 UTC
Last successful check Sep 18, 2024 UTC
Noxious No
New No
Software Mastodon 4.2.12
Registrations Open (by admin approval)
Meta’s Threads moderation Threads is neither suspended nor limited, according to this instance’s list of moderated instances.
Most used hashtags (last week) EU, israel, nationalvoterregistrationday, unix, thunderbird, macos, lebanon, hezbollah
Short description
Першы беларускамоўны сервер у сеціве Mastodon. Размовы з тымі, хто разумее 😏
Server only for Belarusian-language users.
Long description
Вітаем вас на VKL.world - першым беларускамоўным серверы ў сеціве Mastodon!

Мэтай гэтага сервера з'яўляецца аб'яднанне беларускамоўных карыстальнікаў федэратыўнага сусвету.

[en] IMPORTANT: Server only for Belarusian-language users.

[ru] ВАЖНО: Это сервер исключительно беларускоязычный.

Першыя крокі

Калі вы ўпершыню ў Мастадоне і не ведаеце як тут што працуе, то вось вам крыху інфармацыі для пачатку:



  • Асобны Mastadon-сервер (напрыклад наш VKL.world) - гэта як маленечкі кавалак Твітара. Усе гэтыя кавалкі аб'ядноўваюцца ў буйны сусвет, які тут завецца Федэрацыяй. Незалежна ад таго, на якім серверы вы зарэгістраваны, вы можаце ўзаемадзейнічаць амаль з любым ўдзельнікам Федэрацыі, дастаткова толькі на яго падпісацца.



  • Калі вы толькі зарэгістраваліся, то вельмі добра будзе зрабіць допіс з хэштэгам #вітанкі, у якім напісаць некалькі сказаў пра сябе: адкуль вы, чым займаецеся і чым цікавіцеся. Праз пасты з хэштэгам #вітанкі мы знаёмімся адно з адным, ды праз іх можна лёгка шукаць цікавыя акаўнты 😊.


Пасля таго, як вы з усімі павітаецеся, можна пачынаць паўнавартасна карыстацца нашым серверам.



  • У стужцы Стужкі -> Тутэйшыя (Гэты сервер) вы знойдзеце допісы мясцовых жыхароў серверу. Толькі беларуская мова, толькі нашыя карыстальнікі.



  • У стужцы Стужкі -> Іншыя серверы вы знойдзеце допісы акаўнтаў са знешніх сервераў, на якія падпісаны нашы карыстальнікі.



  • У стужцы Стужкі -> Усе змяшчаюцца допісы і тутэйшых карыстальнікаў, і "іншаземных".



  • Стужка Галоўнае паказвае допісы акаўнтаў, на якія вы падпісаліся. Важна і тое, што ў ёй адлюстроўваюцца і допісы акаунтаў на якія вы падпісаліся па-за межамі нашага серверу, то бок на іншых серверах Федэрацыі. Як падпісацца на акаўнт з іншага сервера.



  • Стужка Глабальнае паказвае допісы ўсіх акаўнтаў з нашага серверу і допісы акаунтаў на якія падпісаны жыхары нашага серверу з усёй Федэрацыі. Таму ў гэтай стужцы вы часта будзеце бачыць допісы на іншых мовах і з іншых сервераў.



  • Стужка Агляд уключае ў сябе допісы, хэштэгі ды спасылкі, якія сістэма аўтаматычна пазначае як папулярныя ды цікавыя на сёняшні дзень. Але шчыра кажучы, працуе яно не заўсёды добра 😁.



  • Праглядаць асабістыя паведамленні можна ў стужцы Асабістыя згадванні. Каб напісаць асабістае паведамленне трэба зрабіць допіс, і ў ім адзначыць акаўнт ці акаўнты, якім гэты допіс павінен быць бачны. Далей трэба змяніць тып допісу з Публічны на Толькі згаданыя людзі унізе акенца напісання допісу. Такім чынам гэты допіс пабачаць толькі згаданыя ў ім акаўнты. Менавіта так тут працуюць асабістыя паведамленні, што на пачатку крыху нязвыкла, але вы хутка прыстасуецеся 😊


Таксама трэба памятаць, што асабістыя паведамленні ў Mastodon НЕ ШЫФРУЮЦЦА, таму не перадавайце праз іх канфідэнцыйную інфармацыю! Больш інфармацыі пра працу стужак і бачнасць допісаў можна знайсці ў гэтым артыкуле. Да тагож, усе палітыкі прыватнасці дадзеных карыстальнікаў нашага сервера апісаныя на старонцы "Палітыка прыватнасці". А гэта артыкул пра бяспеку, прыватнаць і рызыкі выкарыстання Mastadon. Раім з усім гэтым азнаёміцца.



  • Не забывайцеся і пра тое, што можна змяніць мову інтэрфейса серверу, а таксама мову па-змаўчанні для вашых допісаў (маецца на увазе мова, якой сістэма будзе пазначаць вашыя допісы). Усё гэта робіцца ў наладах, якія вы знойдзеце ў меню Параметры.



  • Важна і тое, што кожны сервер мае свае ўласныя правілы, напрыклад на нашым мы размаўляем выключна па-беларуску 😊. Увесь спіс правілаў серверу VKL.world вы знойдзеце ніжэй, у раздзеле Правілы сервера.



  • Калі вы заўважылі, што нехта не прытрымліваецца правіл серверу, то ў вас ёсць магчымасць паскардзіцца на акаўнт ці допіс. Зрабіць гэта можна націснуўшы на трохкроп'е каля допісу ці на старонцы акаўнта, пасля чаго скарга трапляе на разгляд да мадэратараў серверу. Толькі мадэратары серверу бачаць імя стваральніка скаргі.



  • Калі нехта з серверу паводзіць сябе так, што гэта вас абражае ці крыўдзіць, але фармальна не парушае правілы, то карыстайцеся функцыямі заблакаваць ці ігнараваць для гэтага акаўнта. У выпадку ігнаравання вы не будзеце бачыць допісы і дзеянні ігнаруемага акаўнта. Блакаванне працуе як і ігнараванне, за выключэннем таго, што заблакаваны акаўнт не будзе мець магчымасці бачыць вашы допісы і дзеянні.


Падаецца, што для пачатку гэтай інфармацыі будзе дастаткова 😊

Калі ў вас ёсць жаданне паглыбіцца ў сусвет Мастадону, то раім пачытаць ці паглядзець наступныя рэсурсы:


Падтрымаць сервер

Падтрымаць працу нашага сервера можна праз Patreon: patreon.com/vklworld Там жа публікуецца штомесячная статыстыка серверу па актыўнасці карыстальнікаў і па грашовых затратах. Дзякуй вам за падтрымку, даражэнькія! ❤️

Асобнае дзякуй наступным спонсарам серверу:


Мадэрацыя серверу

Па ўсіх пытаннях пішыце ў асабістыя нашаму мадэратару Аляксею АйЦіБарадзе. Таксама, можна дасылаць лісты на электрапошту vkl.on.mastodon@gmail.com. І не саромейцесь запытваць любую дапамогу ў нашай суполцы, хто-небудзь дакладна адкажа, бо беларусы - коцікі! 😻

Карысныя спасылкі


Выдатных размоў, Беларусы! 😊
Instance rules
  1. Наш сервер беларускамоўны, таму дазваляюцца выключна беларускамоўныя ўліковыя запісы і допісы. Выкарыстўваць можна як кірыліцу так і лацінку. У любых іншых выпадках уліковы запіс можа быць заблакаваны мадэратармі серверу.
  2. Дазваляецца выкарыстанне міжнароднай ангельскай мовы ў допісах. Дазваляецца выкарыстанне іншых моў у апісанні ўліковага запісў, але наяўнасть беларускай часткі апісання абавязковая.
  3. Дазваляецца пашыраць іншамоўныя допісы, калі гэта не парушае іншыя правілы нашай суполкі. Дазваляецца адказваць на іншамоўныя допісы на мове допісў, калі гэта не парушае іншыя правілы нашай суполкі.
  4. Забаронены пагрозы асабістай бяспецы карыстальнікаў серверу ў любым выглядзе. Пагрозы расправамі, шатнатж, правакацыі, агрэсіўныя дзеянні, публікацыя асабістых дадзеных карыстальнікаў без іх дазволу і іншае можа быць падставай для блакавання ўліковага запісу мадэратармі серверу.
  5. Паважаем, дапамагаем ды не абражаем адно аднаго. Абразы могуць прывесці да папярэджвання ці блакавання ўліковага запісу.
  6. Забаронена парнаграфія, прапагадай расізму, імперыялізму, нацызму, фашызму, камунізму, гамафобія і іншыя супярэчлівыя тэмы.
  7. Забаронена як рэлігіёзная прапаганда, так і абразы рэлігіёзных поглядаў.
  8. Абмежаванні і блакаванні іншых сервераў з сеціва Мастадон адбываецца па вырашэнні мадэратараў серверу на падставе скаргаў ад карыстальнікаў серверу.
Moderated instances [?]
  1. *.3zi.ru: suspended (reason: Расейская прапаганда)
  2. *.activitypub-troll.cf: suspended (reason: Спам)
  3. *.misskey-forkbomb.cf: suspended (reason: Спам)
  4. *.repl.co: suspended (reason: Спам)
  5. 3zi.ru: suspended (reason: Расейская прапаганда)
  6. baraag.net: suspended (reason: Дзіцячая парнаграфія)
  7. detroitriotcity.com: limited (reason: Наяўнасць шматлікага парнаграфічнага і спам кантэнту)
  8. juick.com: suspended (reason: Сервер змяшчае акаунты з нацыстскім ды імперскім кантэнтам.)
  9. misskey.io: suspended (reason: Змяшчае дзіцячы кантэнт 18+)
  10. nekocave.xyz: suspended (reason: Сервер змяшчае акаунты з нацыстскім ды імперскім кантэнтам.)
  11. poa.st: limited (reason: Шмат шчытпосцінгу і шматлікая прысутнаць абразлівых акаунтаў)
  12. trouth.eu: limited (reason: Сервер змяшчае 18+ кантэнт)
  13. xn--p1abe3d.xn--80asehdb: suspended (reason: Абразлівы дамен.)
  14. xscape.top: limited (reason: Наяўнасць шматлікага парнаграфічнага кантэнту)
Instances certainly moderating this instance [?]
  1. aethy.com: limitation
  2. meow.social: limitation
  3. mytter.jp: suspension
  4. nothing.tacowolf.net: suspension
  5. pokemon.mastportal.info: suspension
  6. trpg-o.xyz: limitation
Admin account itbeard@vkl.world
Date of creation Nov 19, 2022 UTC
Display name АйЦіБарада :bash:
Bio
Праграміст, блёгер ды DevRel-спецыяліст.
Ствараю IT-суполкі, раблю відэа-кантэнт ды падкасты, аматар ШІ.
🤍❤️🤍→🇺🇦→🇵🇱

Сачу за тым, каб усё тут было нармалёва 😊

~~~

Programmer, Blogger, and DevRel Specialist.
I create Tech Communities and make video content and podcasts, fond of AI.
🤍❤️🤍→🇺🇦→🇵🇱

I make sure that everything is normal here on the "vkl" server 😊

~~~

Twitter (EN): https://twitter.com/iamitbeard
Statistics
Last 12 weeks activity (totals: 2576 statuses, 1397 logins, 8 registrations)
S: 313
L: 133
R: 1
S: 228
L: 131
R: 0
S: 195
L: 124
R: 1
S: 181
L: 131
R: 0
S: 211
L: 126
R: 1
S: 199
L: 126
R: 1
S: 217
L: 119
R: 0
S: 220
L: 140
R: 1
S: 273
L: 118
R: 2
S: 240
L: 123
R: 0
S: 299
L: 124
R: 1
S: 0
L: 2
R: 0
Last checks (green: OK; red: KO)
9/11/24, 9:07:00 AM UTC9/12/24, 1:45:42 AM UTC9/13/24, 2:20:46 AM UTC9/14/24, 1:36:43 AM UTC9/15/24, 3:09:43 AM UTC9/16/24, 2:58:50 AM UTC9/17/24, 3:20:44 AM UTC9/18/24, 3:14:25 AM UTC
Succesful checks: 597/598 (99.83%)